Городская лирика

Альтанка...

Добавлено: 24 июня 2019; Автор произведения:Егор Серов 442 просмотра


Роднай старонцы прысвячаю…
 
Калі мне цяжка,
Калі мне добра,
У летнім вечары,
Ці восеньскім ранкам.
 
Чакае мяне,
Ля берага возера,
Альтанка мая,
Мая альтанка…
 
Гайдаюцца хвалі,
Ды белай пенаю,
Б’юцца аб бераг,
Пад крыкі чаек.
 
Альтанка мая…
Зноўку думак шэраг,
Плыве да мяне,
Ад птушыных зграек…
 
Тут лёгка дыхаць,
Тут вольны вецер,
Дрэвы шумяць,
І аер з чаротам.
 
Месяц прыносіць,
Свае летуценні,
Сонца закат,
Забірае турботы…
 
Чакаеш мяне,
Без цябе сумую,
У летнім вечары,
Ці восеньскім ранкам.
 
Ты самая, самая,
Лепшая ў свеце,
Старонка мая,
Мая альтанка…


© Copyright: Егор Серов, 24 июня 2019

Регистрационный номер № 000276861

Поделиться с друзьями:

Предыдущее произведение в разделе:
Следующее произведение в разделе:
Рейтинг: 0 Голосов: 0
Комментарии (0)
Добавить комментарий

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить комментарий